Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі судзяць "пажарнікаў"


Казімер Яноўскі, Гомель У сьледчым ізалятары Гомеля распачаўся судовы працэс над 28 удзельнікамі злачыннай групоўкі “Пажарнікі”, якая дзейнічала на тэрыторыі рэгіёну з 1994 году.

Паводле зьвестак абласной пракуратуры, якая дасьледавала гэтую справу, групоўка ўчыніла каля 100 злачынстваў, большасьць якіх належаць да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Так званыя “пажарнікі” займаліся рэкетам у асяродку гомельскіх прадпрымальнікаў, у тым ліку і на Цэнтральным рынку абласнога цэнтру.

11 чальцоў банды зь ліку арганізатараў да гэтага часу знаходзяцца ў вышуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG