Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 22 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 22 лістапада

“Красноармейскай правда”, 1925 год:

“Перавыбары Саветаў у Беларусі пачнуцца 15 сьнежня і скончацца 1 лютага наступнага году. Згодна з новай інструкцыяй прэзыдыюму ЦВК Беларусі, права на ўдзел у выбарах атрымліваюць асобы, якія займаюцца сельскай гаспадаркай і карыстаюцца падсобнай наёмнай працай, а таксама гаспадары і арандатары млыноў, кузьняў і іншых саматужных прадпрыемстваў, што маюць ня болей за аднаго рабочага, дробныя гандляры ў разнос, якія выбіраюць патэнт першага разраду, дапаможны пэрсанал рэлігійных грамадаў, калі служэньне рэлігіі не зьяўляецца асноўнай крыніцай існаваньня”.

“Знамя юности”, 1985 год. І.Сядых піша пра Радыё Свабода/Радыё “Свабодная Эўропа”:

“Пэрсанал РС—РСЭ набіраецца зь ліку найбольш рэакцыйнай эміграцыі. Раней тон задавалі фашыстоўскія памагатыя, якія здолелі схавацца ад суду пад крыльцам заходніх спэцслужбаў. Цяпер настаў час так званага “другога пакаленьня” эміграцыі зь ліку ашалелых антыкамуністаў і сіяністаў. На палітычнай мове Вашынгтону ўсе гэтыя пазадкі называюцца “змагарамі за свабоду”, і ў плянах амэрыканскай адміністрацыі ім адводзіцца важная роля”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Выступ Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе кіроўных органаў улады:

“Мяне часта пытаюць, за каго трэба галасаваць на выбарах. Я магу адно сказаць, якая мая асабістая пазыцыя як грамадзяніна. Я ня буду галасаваць ні за тых, каго я вымушаны быў звольніць, ні за тых, каго ня ведаю. Скажыце, як можна галасаваць за былога міністра ўнутраных справаў Захаранку Ю.М., які цягам выбарчай кампаніі самым нахабным чынам абвінавачвае ўладу і Прэзыдэнта ва ўсіх “сьмяротных грахах”? Але ж прычына, згодна зь якой я вызваліў яго з пасады міністра, тая ж, што і ў старшыняў райвыканкамаў, якія пабудавалі сабе катэджы за дзяржаўны кошт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG