Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія адабрала кандыдатаў на вяшчаньне для Беларусі


Алена Струвэ, Менск Толькі што Эўракамісія адабрала чатырох кандыдатаў, якія прымуць удзел у тэндэры на лепшы праект вяшчаньня для Беларусі. Гэта літоўскі цэнтар пераходнай дэмакратыі ў кансорцыюме з украінскай тэлерадыёкампаніяй "NBM" і беларускай фундацыяй падтрымкі інавацыйных дасьледаваньняў, нямецкая прыватная фірма "Media Consulta" ў кансорыцыюме з расейскім тэлеканалам "Цэнтар ТВ", латвійскае радыё "SWH", польская тэлевізія "S.A." у кансорцыюме з "Радыё Беласток".

Нагадаем, што конкурс на лепшы праект замежнага тэлерадыёвяшчаньня для Беларусі быў аб''яўлены Эўракамісіяй сёлета ў верасьні. Эўракамісія плянуе выдзеліць на гэты мэдыйны праект два мільёны эўра.

Мэта праекту – павелічэньне доступу беларускага насельніцтва да незалежных крыніцаў інфармацыі.

Паводле прэсавай службы Эўракамісіі, вяшчаньне на Беларусь пачнецца ад 1 студзеня наступнага году. Гэта будуць праграмы на беларускай і расейскай мовах. Сума два мільёны эўра разьлічаныя на два гады. Бліжэйшым часам журы конкурсу мусіць адабраць самага лепшага кандыдата з чатырох вышэйназваных.

У размове са "Свабодай" прадстаўніца бюро камісара Бэніты Фэррэра-Вальднэр паведаміла наступнае:

(Супрацоўніца: ) "Цяпер мы будзем непасрэдна працаваць з гэтымі кандыдатамі. Што за ідэі яны маюць, што за магчымасьці яны маюць – радыйныя, тэлевізійныя і гэтак далей. Пасьля гэта мы правядзем адкрыты дыялёг зь імі і ў выніку абярэм адзінага кандыдата. Гэта трэба рабіць хутка, паколькі вяшчаньне стартуе 1 студзеня".

Пра ўсіх кандыдатаў конкурсу на гэты час вядома няшмат. Аднак, як вынікае з умоваў тэндэру Эўракамісіі гэта мусяць быць кампаніі ці кансорцыюмы, якія працуюць на памежнай тэрыторыі зь Беларусьсю, і іхны гадавы абарот, у адпаведнасьці з умовамі, мусіць складаць на меней за тры мільёны эўра.

*** Кандыдаты на тэндэр Эўракамісіі 1. Center for Transition Democracies (LT) in consortium with – Channel 5 Broadcasting Company NBM (UA), – Innovation Research Support Foundation (BY), – UAB Penktas kanalas (LT) and FSYJ (BY). 2. Media Consulta (D) in consortium with Center TV (RU) 3. Radio SWH (LV) in consortium with Sabiedrisko attiecibu centrs (LV) 4. Telwizya Polska S.A. (PL) in consortium with Radio Bialystok)
XS
SM
MD
LG