Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя пісьменьнікі просяць дазволу, каб ужываць слова "Беларусь"


RFE/RL Новае аб’яднаньне пісьменьнікаў, створанае ў мінулую пятніцу, зьвярнулася да кіраўніка дзяржавы з просьбай дазволіць ужываць у сваёй назьве слова “Беларусь” і мець назву “Саюз пісьменьнікаў Беларусі”.

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" Мікалай Чаргінец, абраны на ўстаноўчай канфэрэнцыі кіраўніком новай арганізацыі. Мікалай Чаргінец паведаміў таксама, што цяпер дапрацоўваецца статут новай арганізацыі, пасьля чаго на працягу месяца дакумэнты будуць пададзеныя ў міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі.

Гл. таксама • Мэта ўладаў – зьнішчыць Саюз пісьменьнікаў як тэрыторыю незалежнасьці • Праўладны саюз пісьменьнікаў узяў сабе назву з парушэньнем закону
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG