Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэльсынская фэдэрацыя заклапочана беларускай сытуацыі са СМІ


RFE/RL Становішча праваабаронцаў у Беларусі працягвае пагаршацца. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сёньня Міжнароднай Хэльсынскай фэдэрацыяй у правох чалавека.

У дакумэнце адзначаецца, што па зьяўленьні ў Беларусі асобных указаў і дэкрэтаў "скарацілася поле легальнай дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці і, фактычна, усе незалежныя выданьні былі зачыненыя".

"Праваабарончым арганізацыям і грамадзкім групам стала практычна немагчыма атрымліваць і карыстацца фінансавай падтрымкай замежных донараў", – адзначаецца ў заяве.

Міжнародная Хэльсынская Фэдэрацыя рэкамэндуе Эўрапейскаму Зьвязу знаходзіць "больш гнуткія" інструмэнты для фінансаваньня беларускай грамадзянскай супольнасьці і садзейнічаць ажыцьцяўленьню праектаў праваабарончага характару ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG