Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Японія пашыраць эканамічныя сувязі


ТОКЬЁ: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэм’ер Японіі Юніхіра Кайзумі дамовіліся ў справе пашырэньня эканамічных сувязяў і паскарэньня высілкаў з мэтай разьвязкі тэрытарыяльнай спрэчкі. З часу Другой Усясьветнай Вайны Расея і Японія дагэтуль не падпісалі мірнага дагавору з прычыны таго, што Масква адмаўляецца вярнуць Японіі захопленыя савецкай арміяй 4 курыльскія выспы. Кайзумі адзначыў, што пытаньне статусу так званых “паўночных тэрыторыяў” ня будзе мець уплыву на эканамічныя дачыненьні паміж Японіяй і Расеяй. Пуцін заклікаў японскіх інвэстараў павялічыць каіпталаўкладваньні ў расейскую эканоміку. Ён заявіў, што нафтаправод з Сібіры да ўзбярэжжа Ціхага акеану будзе карыснае для Японіі, Кітаю ды іншых краінаў рэгіёну. Пуцін і Кайзумі падпісалі дамову аб сумеснай барацьбе з тэрарызмам і аб падтрымцы Токьё для далучэньні Расеі да Ўсясьветнай Арганізацыі Гандлю.
XS
SM
MD
LG