Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гадавіна "аранжавай рэвалюцыі"-Днём Свабоды на Ўкраіне


КІЕЎ: Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў дэкрэт аб ўстанаўленьні гадавіны Аранжавай Рэвалюцыі 22 лістапада Днём Свабоды. Год таму масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў прывялі ад паўтору другога туру выбараў і абраньня Віктара Юшчанкі прэзыдэнтам Украіны. Выступаючы ў суботу на дзяржаўным радыё Юшчанка адзначыў, што краіна зьяўляецца незалежнай ўжо 13 гадоў, але свабоднай яна стала ў выніку рэвалюцыі. Паводле яго, свабода гэта галоўнае дасягненьне дэманстрантаў на Пляцы Незалежнасьці ў Кіеве. Рашэньне аб устанаўленьні новага дзяржаўнага сьвята павінна быць яшчэ ратыфікаванае парлямэнтам.
XS
SM
MD
LG