Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэта ўладаў – зьнішчыць Саюз пісьменьнікаў як тэрыторыю незалежнасьці


RFE/RL Улада стварае новы саюз пісьменьнікаў, 18 лістапада быў праведзены ўстаноўчы зьезд новай арганізацыі. Пра магчымыя мэты і задачы праўладнай арганізацыі гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.

(Акудовіч: ) "Я думаю, што задача стварэньня новага саюзу трохі іншая ці, можа, нават радыкальна іншая ад таго, каб проста славасловіць з нагоды ўладаў і ў падтрымку ўладаў. Я бачу дзьве задачы ў гэтай падзеі. Першая — зьніштожыць стары Саюз пісьменьнікаў, які сёньня існуе, як тэрыторыю свабоды і тэрыторыю незалежнасьці. Адначасная — стварыць саюз падбрэхічаў. Відавочна, што ўладзе хутка спатрэбіцца голас у падтрымку самых розных яе ініцыятываў. І гэты саюз будзе органам, які будзе на кожную падзею, якую захоча рэалізаваць улада, падбрэхваць, выступаць з афіцыйнымі заявамі. І я думаю, што калі гэта ствараецца пад Чаргінца на чале, то яны разаўюць неверагодную актыўнасьць". (Чытаць увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG