Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МФЖ заклікае беларускія ўлады спыніць перасьлед недзяржаўнай прэсы


Любоў Лунёва, Менск Генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (МФЖ) Айдан Ўайт назваў “часткай цынічнай і бязьлітаснай кампаніі ўдушэньня незалежных СМІ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў” спыненьне распаўсюду недзяржаўных газэтаў “Белпоштай”. МФЖ заяўляе, што беларускія ўлады масава зачыняюць і штрафуюць незалежныя СМІ з надуманых прычынаў. Апошнія тыдні ціск на СМІ з боку дзяржавы істотна ўзмацніўся.

У дзяржаўны падпісны каталёг на 2006 год не былі ўключаныя “Народная Воля”, “Наша Ніва”, “Згода”, “Салідарнасьць”, “БДГ. Деловая газета”, “Рэгіянальная газэта”, “Вольнае Глыбокае”, “Газэта Слонімская” і шэраг іншых рэгіянальных газэтаў.

Міжнародная фэдэрацыя журналістаў заклікае ўсе журналіскія суполкі дасылаць заявы пратэсту ў беларускія дзяржаўныя органы. Заклік падтрымалі нарвэскія журналісты, якія прынялі заяву ў падтрымку беларускіх калегаў.

Краіны Эўразьвязу заклікаюць беларускія ўлады “адмяніць юрыдычныя і адміністрацыйныя захады, якія абмяжоўваюць дзейнасьць недзяржаўных СМІ і, як вынік, шырокі доступ да гэтых СМІ”. “Недастатковае захаваньне свабоды СМІ і свабоды выказваньня ў Беларусі працягвае сур’ёзна непакоіць Эўразьвяз”, — адзначаецца ў заяве Зьвязу.
XS
SM
MD
LG