Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркоўваць пэрспэктывы партнэрства Беларусь-НАТО


Уладзімер Глод, Менск Сёньня і заўтра у штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі будуць абмяркоўваць пэрспэктывы партнэрства Беларусі з паўночна-атлянтычным альянсам на працягу 2006-2007 гадоў.

З боку НАТО ў кансультацыях удзельнічае Палітычны камітэт гэтай міжнароднай арганізацыі, з боку Беларусі -- афіцыйная дэлегацыя краіны. Фармат сустрэчы праводзіцца па формуле "26+1", гэта значыць 26 краінаў альянсу плюс Беларусь. Ініцыятыва кансультацыяў зыходзіць ад Беларусі, паколькі індывідуальная праграма партнэрства (ІПП), якая разьлічаная на мінулы і сёлетні гады, ужо набліжаецца да свайго заканчэньня. Беларусь прапануе працягнуць гэты праект яшчэ на два гады. (ПАДРАБЯЗЬНЕЙ)
XS
SM
MD
LG