Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Андрэя Пачобута на мяжы канфіскавалі пашпарт


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут быў затрыманы ўчора позна ўвечары беларускімі памежнікамі, калі вяртаўся з Польшчы праз памежны пераход Кузьніца-Брузгі. Спадара Пачобута пратрымалі некалькі гадзінаў, а потым адабралі ў яго пашпарт.

Андрэя Пачобута затрымалі каля 22-й гадзіны паводле менскага часу разам зь Мечыславам Яскевічам – старшынём гарадзенскай філіі СПБ, які, як і Пачобут, напярэдадні браў удзел у сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам у Варшаве.

Адразу пасьля затрыманьня спадар Пачобут сказаў нашаму радыё:

(Пачобут: ) “Мы знаходзімся ў будынку памежных воскаў – у нейкай ленкомнаце хіба што. Нас ахоўваюць. Ніяк затрыманьне не патлумачылі – толькі забралі пашпарты і сказалі “прайдзёмце”.

Праз некаторы час Мечыслава Яскевіча адпусьцілі, а ў Андрэя Пачобута пачалі забіраць пашпарт.

(Пачобут: ) “У мяне, відаць, пашпарт забіраюць. Пазваніце, калі ласка, пазьней”.

Прыкладна а другой гадзіне ўначы Андрэя Пачобута адпусьцілі. Але ўжо без пашпарта.

(Пачобут: ) “У мяне канфіскавалі пашпарт, а ўзамен далі даведку, што пашпарт канфіскаваны “бо дыў несапраўдны для выездаў за мяжу”. Гэта прававы абсурд”.

Нагадаю, што ў пашпарце Андрэя Пачобута была ліквідаваная пячатка з дазволам на выезд за мяжу, аде яму ўдалося праехаць у Польшчу праз Расею і Украіну.

Пра затрыманьне спадара Пачобута гавораць сёньня ўсе вядучыя тэлеканалы і радыёстанцыі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую наша радыё атрымала ў канцылярыі польскга прэм’ера, Варшава рыхтуе ў справе затрыманьня Андрэя Пачобута ноту пратэсту для афіцыйнага Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG