Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін сустрэўся з Каідзумі


ТОКІЁ. Цягам трохдзённага візыту ў Японію прэзыдэнт Расеі У. Пуцін сустрэўся з прэм’ерам Японіі Дзюн’іціра Каідзумі. Разглядаюцца пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва – найперш у сфэры энэргетыкі. Разам з Пуціным у Токіё прыехала дэлегацыя расейскіх бізнэсоўцаў – больш за 100 чалавек. Назіральнікі цьвердзяць, што бакі наўрад ці будуць кранаць пытаньне аб вяртаньні Японіі чатырох выспаў Курыльскага архіпэлягу. Ля гатэлю, дзе спыніўся Пуцін, некалькі сотняў чалавек патрабавалі вяртаньня гэтых тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG