Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку -- маштабныя тэракты й напады


МАШРУА. У гэтым ірацкім горадзе непадалёку ад Багдаду пры мінамётным абстрэле загінула сям’я з чатырох чалавек, трое зь якіх дзеці. Мэтаю абстрэлу ваяўнікоў былі амэрыканскія казармы непадалёк. На захад ад Багдаду падарваўся на міне ірацкі патруль – загінулі тры ірацкія жаўнеры. У Басры на поўдні краіны ў выбуху бомбы загінуў брытанскі жаўнер, чацьвёра іншых параненыя. Дзьве бомбы спрацавалі ля багдадзкай турмы Абу-Грэйб – забітыя два амэрыканскія жаўнеры. Таксама ў Багдадзе пры выбуху бомбы параненыя пяцёра ірацкіх жаўнераў. У Тыкрыце на поўначы Іраку ваяўнікі выкралі дзьвюх жанчын, што працавалі на вайсмковай базе. У Багдадзе сотні людзей выйшлі на маніфэстацыю з патрабаваньнем спыніць катаваньні ў турмах. За двое сутак ахвярамі тэрактаў у Іраку сталі больш за 120 чалавек. Сярод забітых – 6 амэрыканскіх жаўнераў. Найбольш ахвяраў – у мястэчку Абу-Сайда, дзе сьмяротнік ўзарваў сваю машыну сярод пахавальнай цырымоніі.

Прэзыдэнт Іраку Джалал Талябані заявіў, што гатовы да перамоваў з ваеўнікамі. Раней ірацкія лідэры заяўлялі, што будуць весьці перамовы толькі з тымі, хто не нясе адказнасьці за забойствы і гатовы скласьці зброю.
XS
SM
MD
LG