Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 забітых, 40 параненых -- выбух сьмяротніка на хаўтурах


БAКУБА. Прынамсі 30 чалавек забітыя і 40 параненыя ў выніку магутнага выбуху на пахаваньні ля пераважна шыіцкага гораду Бакуба. Тэрарыст-сьмяротнік узарваўся на аўтамабілі ля вялікага намёту, куды сябры і радня прыйшлі выказаць спачуваньне родным памерлага ў мястэчку Абу-Саіда ля Бакубы. Раней сёньня ў ірацкай сталіцы ў выбуху замінаванага аўтамабілю загінулі 13 чалавек, адзін паранены. Выбух адбыўся на ажыўленым кірмашы. Напярэдадні ў Іраку загінулі 78 чалавек і дзясяткі былі параненыя. Сьмяротнікі ўзарваліся ў шыіцкіх мячэцях.
XS
SM
MD
LG