Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрытыя справы супраць Цімашэнкі


КІЕЎ. Вярхоўны суд Украіны скасаваў усе крымінальныя справы супраць экс-прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнка й супраць яе сям’і – з-за адсутнасьці складу злачынства. Справы былі адкрытыя з-за эканамічнай дзейнасьці Цімашэнкі ў карпарацыі “Адзіныя энэргасыстэмы Ўкраіны”, якую яна ачольвала ў 1995-97 гг. Яе вінавацілі ў парушэньні 28-і артыкулаў КК – у тым ліку за “злоўжываньне службовым становішчам”, “ухіленьне ад падаткаў” і “кантрабанду расейскага газу”.
XS
SM
MD
LG