Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран зрабіў нестандартны рэклямны ход


ВАШЫНГТОН. Іранскі ўрад апублікаваў у вядучай амэрыканскай газэце рэклямную абвестку, у якой дэтальна тлумачыць сваю настойлівасьць у працягу ядзернай праграмы. Рэклямная абвестка выйшла на цэлую старонку ў “Нью-Ёрк Таймс”. У ёй гаворыцца пра тое, што ЗША й ягоныя саюзьнікі ствараюць крызысную сытуацыю вакол ядзернай праграмы Тэгерану. Маўляў, Тэгеран мусіў таемна выконваць сваю праграму з-за таго, што заходнія дзяржавы адмаўлялі яму ў законным праве мець атамныя электрастанцыі і прадпрыемствы. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Эдам Эрлі заявіў:

(Эрлі:), "Было б нашмат лепей, каб Іран узяў удзел у перамовах з трыма краінамі Эўразьвязу або даў доступ інспэктарам МАГАТЭ да сваіх ядзерных аб’ектаў і дакумэнтацыі, чым траціцца на дарагія абвесткі ў NYT”.

Абвестка дэкляруе, што Іран не намерваецца распрацаваць ядзерную зброю, бо гэта “падарвала б бясьпеку краіны”. Там гаворыцца і пра гатовасьць краіны да перамоваў з тройкай Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG