Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанская апазыцыя патрабуе новых выбараў


БАКУ. Азэрбайджанская апазыцыя правяла сёньня мітынг пратэсту ў горадзе Нэфтчала на поўдні краіны, патрабуючы скасаваць вынікі нядаўніх парлямэнцкіх выбараў. Паводле партыі Мусават, у мітынгу ўдзельнічалі сотні людзей. Кааліцыя апазыцыйных партыяў “Азадлык” цьвердзіць, што выбары 6 кастрычніка прайшлі з парушэньнямі і патрабуе іх паўторнага правядзеньня. Кааліцыя “Азадлык” у суботу плянуе правесьці дэманстрацыю пратэсту ў Баку – гэта будзе ўжо трэцяя гэткая акцыя за апошнія два тыдні.
XS
SM
MD
LG