Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

The Economist: апазыцыя ў Беларусі шукае новыя сымбалі


RFE/RL Беларуская апазыцыя, – піша сёньня часопіс The Economist, – высунула дзьве новыя ідэі для мабілізацыі насельніцтва супраць дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Першая ідэя – акцыя салідарнасьці, калі ў 16-ты дзень кожнага месяца людзі будуць гасіць у кватэрах сьвятло і запальваць у вокнах сьвечкі.

У сёньняшняй Беларусі заклікаць людзей да нечага большага цяжка. Адкрыты пратэст небясьпечны – дысыдэнты рызыкуюць страціць працу, свабоду і, нават, жыцьцё. У першай акцыі салідарнасьці, паводле арганізатараў, узялі ўдзел 100 тысяч чалавек. Пратэст на гэтым тыдні, выглядае, быў яшчэ больш шырокім.

Другая ідэя – выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. У верасьні апазыцыйны актывіст Мікіта Сасім зрабіў са сваёй джынсавай кашулі сьцяг перад тым, як яго жорстка зьбілі міліцыянты. Цяпер дэмакраты Беларусі спадзяюцца, што іх пошук сымбаля скончаны.

Украіна мела аранжавы колер, Грузія – ружы, Кіргізія – цюльпаны. Колер джынс мае, паводле часопісу “The Economist”, дадатковыя перавагі. Яшчэ з савецкіх часоў ён нясе на сабе рэха культурнага супраціву – у часы СССР колер джынс рэпрэзэнтаваў культурную свабоду і заходняе спажывецтва.
XS
SM
MD
LG