Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз занепакоены рашэньнем “Белпошты”


Ганна Соусь, Менск Эўразьвяз сур’ёзна занепакоены рашэньнем прадпрыемства “Белпошта” не ўключаць у падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 году газэты “Згода”, “Народная Воля” і “Салідарнасьць”.

Такім чынам распаўсюд гэтых недзяржаўных выданьняў можа істотна абмежавацца, адзначаецца ў заяве Эўразьвязу ад 18 лістапада.

Да заявы Эўзразьвязу далучылася і Ўкраіна. Раней з аналягічнымі заявамі выступіла місія ЗША пры АБСЭ.

Апроч згаданых выданьняў, у падпісны каталёг таксама ня трапілі “Рэгіянальная газэта”, “Наша Ніва”, “Витебский курьер”, “Брестский курьер”, “Intex-press”, “Газета Слонімская” і “Борисовские новости”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG