Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забаранілі выезд за мяжу яшчэ аднаму актывісту Саюзу палякаў (абноўлены)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Шчучыне анулявалі штамп у пашпарце аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету Веславу Кеўляку — намесьніку старшыні СПБ Анжалікі Борыс, якую не прызнаюць улады. Паведамляе Сяргей Астраўцоў.

Спадар Кеўляк прыехаў на чарговы допыт па справе аб запалохваньні дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана. У кабінэце сьледчага Андрэя Залогі знаходзілася супрацоўніца пашпартна-візавай службы, якая скасавала штамп. Веславу Кеўляку патлумачылі, што гэта зроблена праз тое, што ён зьяўляецца падазраваным па справе Богдана.

На допыт у Шчучын таксама прыехаў іншы намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі. Яму забаранілі выезд за мяжу днямі, таксама спаслаўшыся на справу Богдана. Пасьля допыту сьледчы сказаў, што яшчэ будзе вочная стаўка са спадаром Богданам, але яе давялося чакаць. Першым на ёй быў Юзаф Пажэцкі.

(Пажэцкі:) “Ён сам блытаецца, што мы яму нібыта не пагражалі, але ён успрымаў усё так, быццам мы яму хацелі пагражаць. Што мы хацелі ключы забраць у яго, казалі, каб ён пакінуў сваю пасаду”.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, у ліпені актывісты СПБ з Горадні змушалі спадара Богдана, каб ён выдаў ім ключы ад Дому польскага і пакінуў сваю пасаду. У артыкуле 185 Крымінальнага кодэксу гаворыцца аб змушэньні да нейкіх дзеяньняў шляхам пагрозаў, ім прадугледжана пакараньне — да двух гадоў абмежаваньня свабоды.

Сёньняшняя вочная стаўка спадароў Пажэцкага і Кеўляка са спадаром Богаднам была ўжо другой па ліку.

Сьледчага Андрэя Залогу зацікавіў відэазапіс, які рабіў падчас інцыдэнту з Богданам карэспандэнт тэлеканалу “Polsat” Марцін Сьмялоўскі, сьледчы хацеў бы мець магчымасьць убачыць гэтыя здымкі.
XS
SM
MD
LG