Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі 36 сутак


Сяргей Астраўцоў, Горадня Галадоўка ў падтрымку зьняволенага прадпрымальніка працягваецца ў Ваўкавыску ўжо 5 дзён. У акцыі ўдзельнічаюць шэсьць чалавек. Аднак мясцовыя улады на галадоўку не рэагуюць.

Сёньня Мікалаю Аўтуховічу ў турму сябры перадалі газэты. За час ягонай галадоўкі яго чатыры разы наведаў сьледчы Мікалай Аліхвер. Значна часьцей у яго бываюць адвакаты, але сёньня яны ў турму не хадзілі.

Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Яго абвінавачваюць ва ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў — 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць. Сам Аўтуховіч называе абвінавачваньні неабгрунтаванымі.
XS
SM
MD
LG