Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забаранілі выезд за мяжу яшчэ аднаму актывісту Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Шчучыне анулявалі штамп у пашпарце аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету Веславу Кеўляку — намесьніку старшыні Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, якую не прызнаюць улады.

Спадар Кеўляк прыехаў на чарговы допыт па справе аб запалохваньні дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана. У кабінэце сьледчага Андрэя Залогі знаходзілася супрацоўніца пашпартна-візавай службы, якая скасавала штамп. Веславу Кеўляку патлумачылі, што гэта зроблена праз тое, што ён зьяўляецца падазраваным па справе Богдана.

На допыт у Шчучын таксама прыехаў іншы намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі. Яму забаранілі выезд за мяжу днямі, калі ён знаходзіўся на допыце ў абласной міліцыі.
XS
SM
MD
LG