Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа з новым рэфэрэндумам зрушылася зь месца, гавораць арганізатары


Уладзімер Глод, Менск Натарыюсы зноў пачалі афармляць подпісы патэнцыйных сябраў ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму.

Пра гэта нашаму радыё 18 лістапада паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў. Ён лічыць, што гэта стала вынікам актыўных дзеяньняў некаторых сябраў групы, якія зьвярнуліся ў суды з пазовамі супраць міністэрства юстыцыі Беларусі. Нагадаем, што месяц таму міністар юстыцыі Віктар Галаванаў да спэцыяльнага ўказаньня забараніў сьведчыць праўдзівасьць подпісу на адпаведных заявах грамадзянаў.

Паводле Валерыя Фралова, на сёньня дзень у яго знаходзіцца 612 натарыяльна завераных подпісаў. Ініцыятары хочуць давесьці іх колькасьць да 1500-2000.

На рэфэрэндум плянуецца вынесьці тры пытаньні -- пра дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства, адмену кантрактнай сыстэмы найму на працу і пра замарожваньне росту тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальных службаў, да таго часу пакуль сярэдні заробак у краіне не дасягне 400 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG