Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў выклікаюць на допыт


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня на 10 гадзінаў раніцы ў Шчучын выклікаюць на допыт чатырох актывістаў Саюзу палякаў, які не прызнаюць улады.

Сьледчы выклікае намесьнікаў старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і Веслава Кеўляка, а таксама галоўнага рэдактара газэты “Głos znad Niemna” Анджэя Пісальніка і галоўнага рэдактара часопісу “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута. Усе яны – падазраваныя ў крымінальнай справе аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана, які напісаў на іх скаргу.

Учора ўвечары міліцыянты спрабавалі ўручыць позву на допыт Андрэю Пачобуту. Яны пазванілі па дамафоне, і маці Андрэя адказала, што яго няма і адмовілася ўзяць позву. Пачобут знаходзіцца цяпер у Польшчы. Жонка Андрэя Аксана паведаміла нашаму карэспандэнту, што ўчастковы міліцыянт сказаў, што падасьць зьвесткі пра яго ў “рэспубліканскі вышук”.

Веслаў Кеўляк прасіў шчучынскага сьледчага Андрэя Залогу прызначыць яму іншы час для допыту. Спадар Кеўляк спаслаўся на тое, што толькі нядаўна ўладкаваўся на працу і паехаць чарговым разам у Шчучын за 60 кілямэтраў для яго будзе няпроста; а страціць працу яму нельга, бо не працуе жонка, а ў сям’і трое дзяцей. Аднак сьледчы быў няўмольны.

* * * Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, у ліпені актывісты СПБ з Горадні змушалі спадара Богдана, каб ён выдаў ім ключы ад Дому польскага і пакінуў сваю пасаду. У артыкуле 185 Крымінальнага кодэксу гаворыцца аб адказнасьці за прымус да нейкіх дзеяньняў шляхам пагрозаў, артыкулам прадугледжана пакараньне – да двух гадоў абмежаваньня свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG