Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН занепакоеная фосфарнымі бомбамі ў Іраку


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў сёньня выказала занепакоенасьць тым, што войскі ЗША выкарыстоўвалі бомбы зь белага фосфару ў вулічных баёх у Фалюджы, ад чаго пацярпела мірнае насельніцтва. Прадстаўніца ААН Мэры Акабэ заклікала ірацкія ўлады расьсьледаваць справу. Пэнтагон пацьвердзіў, што выкарыстоўваў белы фосфар супраць ваеўнікоў, аднак заявіў, што “бомбы не прызначаліся для мірнага насельніцтва”. У амэрыканскіх вайсковых “няма зьвесак аб паражэньні мірных жыхароў”. Італьянскі тэлеканал RAI на мінулым тыдні сьцьвярджаў, што фосфарныя бомбы выкарыстоўваліся супраць ваеўнікоў і мірных жыхароў пры штурме суніцкага гораду Фалюджы летась у лістападзе.
XS
SM
MD
LG