Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: абвінавачаньні на адрас апазыцыі


АСТАНА. Міністар унутраных справаў Казахстану Баўржан Мухамэджанаў абвінаваціў апазыцыю ў распальваньні настрояў перад прэзыдэнцкімі выбарамі 4 сьнежня. Казаскі міністар пераконваў, што апазыцыя рыхтуе масавыя беспарадкі ў краіне і што “радыкалы” спрабавалі падкупіць чыноўнікаў праваахоўчых органаў. Прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што паліцыя зьбіла двух пляменьнікаў Алтынбэка Сарсэнбаева, сустаршыні апазыцыйнай парті “Ак-Жол”. Абодва мужчыны шпіталізаваныя. Чатыры зь пяці кандыдатаў на выбары прэзыдэнта ўдзельнічалі ў тэледэбатах сёньня вечарам. Апазыцыйны кандыдат Жармахан Туякбай падняў пытаньне карупцыйных нафтавых пагадненьняў, у якіх быццам браў удзел прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Тым часам сам Назарбаеў знаходзіцца зь візытам ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG