Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – дзень маладога "Бажале"


БУРГУНДЫЯ. У шмат якіх краінах сьвету сёньня пачалі сьвяткаваць сэзон францускага віна новага ўраджаю –“Бажале Нуво”. Традыцыя сьвяткаваньня новага “Бажале” нарадзілася ў 1951 годзе, калі вытворцам гэтае маркі дазволілі пускаць сваю прадукцыю на рынак штогод у трэці чацьвер лістапада. Сёлета рэкляма “Бажале” ўпершыню выйшла па-ангельску, а не па-француску, як раней. Новая рэкляма каштавала “Зьвязу вінаробаў Бажале” 1 млн. даляраў. Як паведамляюць агенцтвы, сёлетні ўраджай “Бажале” стане апошнім для ладнай часткі вытворцаў з-за нізкіх цэнаў і перавытворчасьці.
XS
SM
MD
LG