Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ізраілі адбудуцца датэрміновыя выбары


ТЭЛЬ-АВІЎ. У Ізраілі адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Прэм''ер-міністар, лідэр партыі “Лікуд” Арыель Шарон і новы кіраўнік Партыі працы Амір Пэруц дамовіліся, што выбары адбудуцца ў лютым альбо ў сакавіку. Дакладны дзень будзе вызначаны ў панядзелак.

Раней Арыэль Шарон заявіў, што не жадае, каб палітычная нестабільнасьць у Ізраілі перашкаджала працэсу мірнага ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG