Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямён Шарэцкі: Мы ня маем сур’ёзных рознагалосьсяў з прэзыдэнтам


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

Беларуская прэса за 17 лістапада

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Ніякія рэвалюцыянэры, палітыкі, дзеячы, вялікія павадыры масаў ніколі ня йшлі за масамі, а звычайна вялі за сабой масы, адпаведна іх настроіўшы да сваіх ідэалаў. Калі-ж аднак яны агітавалі за настроямі масаў, дык рабілі гэта дзеля таго, каб гэныя настроі выкарыстаць для нейкіх вышэйшых, агульнейшых ідэалаў… Ленін, як сьведча Троцкі, уважаў, што трэба абяцаць усё тым, каторыя нічога ня маюць, разбудзіць іх пажаданьні і настроі. Такія пойдуць на ўсё і сьлепа будуць трымацца сваіх бальшавіцкіх павадыроў”.

“Знамя юности”, 1985 год. Доктар тэхнічных навук А.Саламонаў:

“Вызначэньняў шчасьця шмат. Але ў агульным выпадку гэта, відаць, вышэйшая мера задавальненьня людзей у нечым галоўным для іх стасоўна да пэўнага моманту, нейкага пэрыяду, аднаго ці некалькіх кірункаў і, канечне, да ўсяго іх жыцьця. Аднак задаволенасьць аднаго чалавека, сям’і, калектыву не павінна ўступаць у супярэчнасьць з агульным прагрэсам, інтарэсамі краіны і ўсяго грамадзтва. З улікам адзначанага можна адрозьніваць шчасьце моманту, асобнага пэрыяду жыцьця чалавека, нейкай зьявы і кірунку ў ёй, шчасьце ўсяго жыцьця чалавека, шчасьце краіны і ўсяго чалавечага грамадзтва”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Старшыня Аграрнай партыі Сямён Шарэцкі адказвае на пытаньне “Ці ёсьць паміж вашай партыяй і Прэзыдэнтам сур’ёзныя рознагалосьсі?”:

“Няма. На нашую думку, Аляксандар Лукашэнка ў большасьці выпадкаў гаворыць слушныя рэчы. Праўда, урад далёка не заўсёды кіруецца ў сваіх дзеяньнях словамі Прэзыдэнта. Тым ня менш, мы адкрыта заяўляем аб магчымасьці канструктыўнага супрацоўніцтва з усімі структурамі выканаўчай улады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG