Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Водгукі слухачоў 17 лістапада


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар:) “Добры вечар! Вось па вашым радыё выступаў наш новы кандыдат на пост прэзыдэнта спадар Мілінкевіч. І ён правільна сказаў, што людзі ў Наваполацку сказалі яму, што толькі па тэлебачаньні кажуць пра тое, што жыцьцё нашае стала самае добрае. Пагаджаюся, я тое самае ўвесь час сьцьвярджаў. А тут па тэлебачаньні паказваюць, як цяжка жывуць людзі ў іншых рэспубліках, а вось у нас у два разы скарацілася беднасьць і жабрацтва. Дзе ж скарацілася, калі пэнсіі скараціліся больш як у 5 разоў! Мы ў 5 разоў горш сталі жыць! І з кожным месяцам усё горш, пэнсія становіцца больш таннай. Хлусьня ўсё гэта, што інфляцыі ў нас няма! Грошы кідаюцца на вецер – гэта ўтрыманьне арміі шматтысячнай і гэтак далей.

Правільна! Вось пра гэта яму трэба і казаць, гэта і раскрываць. І тады людзі павераць! І нічога людзі не баяцца!”

(Спадар: ) “Газэта “Washington Post” апублікавала матэрыял пра тое, што Расея моцна прасунулася па тэхналёгіі ядзернай і іншай зброі. Быццам бы ўсё гэта нічога (хаця мы лічым, што гэта вельмі дрэнна), але дрэнна толькі тое, лічаць амэрыканцы, што гэтыя тэхналёгія могуць трапіць у краіны, як лічаць амэрыканцы, няўдачныя, небясьпечныя і гэтак далей.

Пытаньне: А хто ж правакуе тое, што ўсюды ствараюцца новыя тэхналёгіі для зброі? – Амэрыканцы! Яны ўвесь час прыдумляюць гэтую зброю. І, натуральна, каб не было шантажу Расея безумоўна гэта робіць. І правільна робіць!

Цяпер яны хочуць разьмясьціць боегалоўкі ў Польшчы, быццам бы дзеля абароны з азіяцкага боку. Мы падтрымліваем Лукашэнку, каб вярнулі Беларусі ядзерную зброю!”

(Аляксандар, Мязынскі раён:) “Хвалююся за амэрыканскага амбасадара Крола: вельмі ж ён перажывае за дэмакратыю ў Беларусі! Каб часам нават не захварэў ад гэтага бедалага. Альбо яму здаецца, што ён знаходзіцца ў нейкай бананавай рэспубліцы і таму суне ўсюды свой нос.

Патлумачце, які статус у амбасадараў. І чым яны павінны займацца ў краіне знаходжаньня. Чакаю адказу ад Свабоды”.
XS
SM
MD
LG