Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Народная Воля” можа друкавацца ў Беларусі


Ганна Соусь, Менск Менскі гарадзкі гаспадарчы суд задаволіў пазоў газэты “Народная воля” да друкарні “Чырвоная зорка,” і запатрабаваў, каб было адноўленае выданьне газэты ў гэтай друкарні.

Нагадаем, ад 1 кастрычніка “Чырвоная зорка” у аднабаковым парадку была скасавала дамову аб друкаваньні “Народнай Волі”.

Сёньня ж ў Менскім гарадзкім гаспадарчым судзе адбываюцца слуханьні паводле пазову “Народнай Волі” да прадпрыемстваў “Менгарсаюздрук,” “Менаблсаюздрук” і “Белсаюздрук”, якія таксама ад 1 кастрычніка ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы на распаўсюд выданьня. Судовае паседжаньне ў справе зь “Менаблсаюздрукам” перанесенае на панядзелак, 21 лістапада, у сувязі з хваробай прадстаўніка адказьніка. Цяпер ідзе паседжаньне у справе зь “Менгарсаюздрукам” і “Белсаюздрукам”.

Падрабязнасьці ў нашым эфіры і пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG