Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску – яшчэ адзін галадоўнік


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня трэці дзень галадоўкі ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якую праводзяць ягоныя калегі. Галадоўнікаў у Ваўкавыску пабольшала сёньня на аднаго чалавека. Да іх далучыўся прадпрымальнік Анатоль Дзешка, разам цяпер галадаюць шэсьць чалавек.

Сам Мікалай Аўтуховіч працягвае ў гарадзенскай турме галадоўку пратэсту. Сёньня – 34-ы дзень галадоўкі. Нагадаем, 14 кастрычніка супраць яго распачалі крымінальную справу і ў той жа дзень арыштавалі прадпрымальніка.

Адвакат Надзея Станкевіч у панядзелак у першай палове дня напісала хадайніцтва да начальніка турмы, каб галадоўніка неадкладна шпіталізавалі і аказалі яму тэрміновую мэдычную дапамогу. У другой палове дня ў сераду яна яшчэ ня мела ніякага адказу на сваё хадайніцтва.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у тым, што ён не заплаціў падаткі на суму 679 мільёнаў рублёў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG