Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ працягне перамовы з Іранам


СТРАЗБУР. Эўразьвяз заявіў, што працягне кансультацыі з іранскім урадам у пытаньнях ядзернай праграмы Ірану, а таксама правоў чалавека і прававых нормаў краіны. Брытанскі прадстаўнік Дуглас Аляксандар, чыя краіна старшынюе ў ЭЗ, заявіў, што перамовы маюць працягвацца, нягледзячы на пагаршэньне стасункаў Іран-ЭЗ з-за ядзернай праграмы Тэгерану. Іран адхіліў прапанову Эўразьвязу аб эканамічным і палітычным супрацоўніцтве ў абмен на спыненьне ядзернай праграмы, якую ЗША ўважаюць за ваенную. Іранскі ўрад аднак пераконвае, што вядзе дасьледаваньні выключна ў мірных мэтах.
XS
SM
MD
LG