Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста ТБМ перасьледуюць за інфармацыю пра акцыю салідарнасьці


Казімер Яноўскі, Гомель У Сьветлагорску міліцыя распачала адміністрацыйную справу супраць актывіста моладзевага руху, сябра Таварыства беларускай мовы Вадзіма Богдана за перавозку незарэгістраванай друкаванай прадукцыі – бюлетэняў “16” пра акцыю салідарнасьці 16 лістапада “Запалі сьвечку”. Міліцыянты паведамілі пра гэта спадару Богдану падчас допыту.

Бюлетэні былі сканфіскаваны ў кватэры актывіста 11 лістапада, калі міліцыя пад выглядам пошуку наркотыкаў правяла ператрус. Міліцыянты таксама пагражалі правесьці паўторны дагляд кватэры “для пошуку самагону”.

Чакаецца, што сёньня ўвечары будзе праведзена нечарговая паседжаньне Сьветлагорскай рады ТБМ, дзе будзе прыняты заява пратэсту з прычыны перасьледу Вадзіма Богдана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG