Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі, Літве, Польшчы і Ўкраіне адбудзецца акцыя салідарнасьці


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Беларусі адбудзецца акцыя салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Арганізатары акцыі спадзяюцца, што некалькі сотняў тысяч чалавек а 20-й гадзіне на 15 хвілінаў выключаць сьвятло ў кватэрах і запаляць на вокнах сьвечкі.

Такім чынам людзі выкажуць сваю салідарнасьць са сваякамі зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі, зьняволеных Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, Андрэя Клімава.

У акцыі возьмуць удзел вядомыя грамадзкія дзеячы, мастакі, пісьменьнікі, кандыдат на пасаду прэзідэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Ва Ўкраіне сябры грамадзкага аб’яднаньня “Майдан” а 8-й вечара зьбяруцца ля будынку беларускай амбасады і запаляць там сьвечкі. Потым яны пойдуць на Крэшчацік і там будуць распавядаць мінакам пра палітычную сытуацыю ў Беларусі. Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю таксама адбудуцца ў Літве і Польшчы.
XS
SM
MD
LG