Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка па-ранейшаму хоча трымаць гандаль нерухомасьцю па асаблівым кантролі


Уладзімер Глод, Менск Прапанову групы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павялічыць з 2 тысяч да 5 тысяч базавых велічынь парог, зь якога апэрацыі зь нерухомасьцю трапляюць у сфэру асаблівага кантролю, не падтрымаў Аляксандар Лукашэнка. Пра гэта сёньня паведаміла Ванда Януковіч, намесьніца старшыні камісіі у справах гандлёва-крэдытнай палітыкі і банкаўскай дзейнасьці, падчас абмеркаваньня у палаце зьменаў у закон “Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі прыбыткаў, атрыманых незаконным шляхам”.

Даведаўшыся пра нязгоду Аляксандра Лукашэнкі, дэпутаты зацьвердзілі законапраект у старым варыянце. Такім чынам парог зь якога апэрацыі з нерухомасьцью трапляюць ў сфэру асаблівага кантролю, застаўся на роўні 2000 базавых вялічыняў. Інфармацыя пра такія апэрацыі будзе перадавацца у нядаўна адмыслова створаны дэпартамэнт у Камітэце дзяржаўнага кантролю. Для даведкі: на сёньня базавая велічыня роўная 29 тысячам беларускіх рублёў.
XS
SM
MD
LG