Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская грамада ў Бэльгіі найме адваката, каб вызваліць Зьмітра Піменава


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Беларуская грамада ў Бэльгіі мае намер наняць адваката, каб паспрабаваць вызваліць старшыню Беларускага-Эўрапейскага задзіночаньня Зьмітра Піменава, які дзевяты дзень знаходзіцца ў брусэльскім пастарунку. Агульнымі намаганьнямі ўжо сабраная частка патрэбных на гэтага сродкаў.

Надзеі на тое, што Зьміцер Піменаў будзе вызвалены ўчора ўвечары ці сёньня раніцай, ня спраўдзіліся. Таму прадстаўнікі беларускай грамады Бэльгіі зьвярнуліся спачатку ў мясцовую філію аўтарытэтнай праваабарончай араганізацыі "Міжнародная амністыя", але там ім сказалі, што больш эфэктыўнымі ў дадзеным выпадку будуць захады адваката.

Гаворыць грэка-каталіцкі сьвятар з Бэльгіі Ян Майсейчык, які дапамагае ў вызваленьні спадара Піменава.

(Майсейчык: ) “Адвакат запатрабаваў пэўную колькасьць грошай, мы зьбіраем – назьбіралі ўжо частку. Учора ўвечары адвакат сказаў, што арышт спадара Піменава ня мае пасдставаў”.

Паводле словаў айца Яна, бэльгійскі абаронца Зьмітра Піменава ўпэўнены, што ягоны коліент быў памылкова арыштаваны ў выніку нескардынаванай працы розных дзяржаўных установаў.

(Майсейчык: ) “Адвакат схільны бачыць, што арышт Зьмітра зьвязаны з нескардынаванай працай розных установаў – адна прадпісала яму пакінуць краіну, а другая – выдала дазвол на жыхарства. Між тым ужо чатыры гады спадар Піменаў легальна стала жыве ў Бэльгіі, не хаваецца ад паліцыі, жыве як нармальны цывільны чалавек. Таму адвакат бярэцца за гэтую справу і сёньня пачынае працаваць зь ёй”.

Жонка Зьмітра Піменава – Кацярына спадзяецца, што яе муж у хуткім часе выйдзе на волю.

(Піменава: )” Пакуль што ўсё застаецца па-старому. Ня ведаю, на што спадзявацца, але думаю, што ўсё будзе добра”.
XS
SM
MD
LG