Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс больш з дзьве гадзіны на допыце


Міхал Карневіч, Горадня Больш за дзьве гадзіны не прызнаваная ўладамі старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс знаходзіцца на допыце ў сьледчага гарадзенскай міліцыі Дзьмітрыя Лабоўскага. Сёньня яна ужо ўдзельнічала ў вочных стаўках з Казімірам Знайдзінскім, адным з прызнаваных уладамі намесьнікаў старшыні Саюза палякаў і юрыстам арганізацыі Эдвардам Калошам. Спадарыня Борыс паведаміла па тэлефоне, што плянуецца яшчэ адна вочная стаўка, праўда, пакуль невядома з кім.

Да таго ж следчы Лабоўскі паведаміў Анжаліцы Борыс, што зь ёй сёньня хоча сустрэцца сьледчы Шчучынчкай міліцыі, які вядзе крымінальную справу аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. Справа распачатая ў дачыненьні д а Юзафа Пажэцкага, намесьніка Анжэлікі Борыс, а таксама ягоных калегаў, што прызнаныя сьледствам падазраванымі – іншага намесьніка спадарыні Борыс Веслава Кеўляка, галоўнага рэдактара газэты “Glos znad Niemna” Анджэя Пісальніка і галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута.
XS
SM
MD
LG