Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты могуць зьвяртацца ў амэрыканскі суд


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі Сэнат прагаласаваў за тое, каб дазволіць вязьням у Гўантанама падаваць апэляцыю ў грамадзянскія суды ЗША на прысуды, вынесеныя ваеннымі трыбуналамі. Такім чынам, сэнатары скасавалі ўласнае ранейшае рашэньне – адмовіць зьняволеным у гэтым праве як ваеўнікам, што змагаліся на баку ворага. На Гўантанама ўтрымліваецца каля 500 чалавек, якіх падазраюць у тэрарызьме.
XS
SM
MD
LG