Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японская прынцэса выйшла замуж за простага чалавека


ТОКІЁ. Сёньня прынцэса Саяка, адзіная дачка японскага імпэратара Акіхіта, выйшла замуж за муніцыпальнага чыноўніка Ёшыкі Курода й страціла права належаць да каралеўскай сям’і і жыць у палацы. Вясельле 40-гадовага чыноўніка і 36-гадовай прынцэсы прайшло ў гатэлі Imperial. Паведамляецца, што іх знаёмства доўжыцца ўжо 15 гадоў. Раней адзіная дачка нэпальскага караля Г’янэндры выйшла замуж за праграміста, ды і насьледныя прынцы Гішпаніі, Даніі й Нарвэгіі пабраліся зь нетытулаванымі асобамі.
XS
SM
MD
LG