Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі незалежным прафсаюзам правесьці зьезд


Міхал Стэльмак, Менск Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў Менску зьезду Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Ён пройдзе ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB). Сёньня рада БКДП прызначыла й дату мерапрыемства – 4 сьнежня 2005 году.

Нагадаем, зьезд БКДП адкладваўся некалькі разоў з-за адсутнасьці дамовы на арэнду памяшканьня для яго правядзеньня. Паводле прафсаюзнага кіраўніцтва, гэтаму перашкаджалі ўлады.

Аднак, пасьля таго, як незалежны прафцэнтар абвясьціў пра намер правесьці мерапрыемства па-за межамі Беларусі, Менгарвыканкам вырашыў саступіць. Мяркуецца, што ў працы зьезду БКДП будзе браць удзел каля 100 дэлегатаў.

Чакаецца таксама прыезд замежных гасьцей зь Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў, нацыянальных прафсаюзных цэнтраў Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Нямеччыны й іншых краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG