Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 ярданскіх чыноўнікаў страцілі пасады


АМАН. Дзяржаўная тэлевізія Ярданіі паведаміла, што ў адстаўку былі адпраўленыя 11 высокапастаўленых ярданскіх чыноўнікаў, уключна з каралеўскім дарадцам па нацыянальнай бясьпецы -- у сувязі з сэрыяй тэрактаў на мінулым тыдні. Кароль Абдала ІІ прызначыў Маруфа аль-Бакгіта (Marouf al-Bakhit), амбасадара Ярданіі ў Ізраілі, на месца кіраўніка службы бясьпекі Саада Хэйра (Saad Kheir), былога кіраўніка выведкі Ярданіі. Пакуль не падаюцца падрабязнасьці адстаўкі Хэйра і іншых чыноўнікаў, уключаючы дарадцаў караля ў пытаньнях рэлігіі . На мінулым тыдні тры ўраджэнцы Іраку, чальцы Аль-Кайды, учынілі сэрыю самагубных атакаў на гатэлі Аману. Загінулі 57 чалавек, прынамсі 112 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG