Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Сурвіла: “Беларуская супольнасьць у замежжы шакаваная арыштам Піменава”


Сяргей Навумчык, Прага Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь лістом да прэм''ер-міністра Бэльгійскага каралеўства з нагоды затрыманьня лідэра Беларуска-эўрапэйскага задзіночаньня Зьмітра Піменава.

У сваім лісьце да прэм’ер-міністра Івонка Сурвіла нагадвае, што спадар Піменаў быў затрыманы паліцыянтамі пад час галадоўкі – акцыі пратэсту, якую наладзілі беларускія палітычныя ўцекачы у Брусэлі, каб зьвярнуць увагу эўрапейскіх палітыкаў на дыктатарскі рэжым Лукашэнкі.

Старшыня Рады БНР выказвае меркаваньне, што затрыманьне спадара Піменава было зробленае асобамі, якія не арыентуюцца ў сытуацыі ў Беларусі. Тым ня менш, беларуская дыяспара была “шакаваная” такім фактам. “Спадар Піменаў заслугоўвае самай высокай павагі, якую міжнародная супольнасьць звычайна выяўляе да такіх абаронцаў правоў чалавека” – перакананая Івонка Сурвіла.

Гл.таксама • Бэльгійская паліцыя прызнала памылку ў размове са сьвятаром
XS
SM
MD
LG