Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Піменаў па-ранейшаму застаецца арыштаваны ў Брусэлі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня, ўпершыню за восем дзён бэльгійская паліцыя дазволіла на сустрэчу са старшынём Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьмітром Піменавым, які знаходзіцца ў пастарунку ў Брусэлі. Беларускага актывіста, а ўвесь гэты час ён трымаў галадоўку, наведалі жонка і грэка-каталіцкі сьвятар Ян Майсейчык з парафіі, якую наведвае спадар Піменаў.

Паводле айца Яна Майсейчыка, паведамленьні некторых мэдыяў аб тым, што Зьміцер Піменаў, якога затрымалі ў часе галадоўкі беларускіх палітычных уцекачоў у Брусэлі, калі ён патрабаваў дазволіць ім працягваць акцыю ўначы, апынуўся ў пастарунку з-за таго, што знаходзіўся ў Бэльгіі нелегальна, непраўдзівыя.

(Майсейчык: ) “Ніякага крыміналу насамрэч няма. Зьміцер мае гэтак званую “аранжавую карту”, якая дазваляе пражываць у Бэльгіі – кожныя тры месяцы адбываецца рэгістрацыя. Яму ніякіх абвіначачаньняў не прад’явілі. Няма абвінавачаньняў, чалавек галадае ў пастарунку, таму паліцыянты хацелі, каб гэтая справа не стала шырока вядомай і не дазвалялі нікому зь ім сустракацца. Пакуль я не прыгразіў, што зьвярнуся ў суд”.

З чым тады магло быць зьвязанае затрыманьне Зьмітра Піменава? Працягвае айцец Ян:

(Майсейчык: ) “Гэта ў першую чаргу зьвязана і з падзеямі ў Францыі – да замежнікаў сталі ставіцца больш уважліва, асабліва да тых, хто вядзе нейкія палітычныя акцыі. Ды яшчэ паліцыянт патрапіў, які адразу вельмі нэгатыўна паставіўся да ўдзельнікаў пікету ў Брусэлі і асабіста да Зьмітра. Здарылася так, як гэта можа здарыцца і ў Беларусі і ў любой іншай краіне, што ён асабіста вырашыў прыціснуць спадара Піменава”.

Паводле айца Майсейчыка, Зьміцер Піменаў вельмі дрэнна сябе адчувае, бо мае хворае сэрца – да яго выклікалі хуткую дапамогу. Айцец Ян кажа, што ведае Зьмітра Піменава ўжо тры гады, як добрага верніка.

(Майсейчык: ) “Зьміцер тры гады працуе ў мяне на парафіі, і я ведаю яго як чалавека высокага духу, цярплівы і лагодны ў адносінах да людзей”.

Паводле беларускага сьвятара, у размове зь ім бэльгійскія паліцэйскія прызналі, што парушылі закон, трымаючы спадара Піменава ў пастарунку больш за 5 дзён, таму цяпер шукаюць выхаду з гэтай сытуацыі і ня выключана, што ў бліжэйшы час Зьміцер Піменаў будзе вызвалены.

Гл.таксама • І.Сурвіла: “Беларуская супольнасьць у замежжы шакаваная арыштам Піменава”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG