Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адкрыцьцё мяжы паласы Газы адбудзецца 25 лістапада


Ярусалім. Адкрыцьцё мяжы паласы Газы адбудзецца 25 лістапада. Пра гэта паведаміла Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс пасьля перамоваў з прадстаўнікамі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі. Упершыню з 1967-ага году палестынцы будуць кантраляваць уваход і выхад з гэтай тэрыторыі. Гэта завершыцца стварэньнем пераходу ў Рафаху, які адчыніцца 25-ага лістапада. Мяжа паласы Газы зачыненая з верасьня, калі Ізраіль вывеў адсюль свае войскі. Ізраільскія ўлады заяўлялі, што бачаць небясьпеку ў пранікненьні праз мяжу экстрэмістаў. З прычыны немагчымасьці атрымаць працу па-за межамі паласы Газы шмат якія палестынцы пазбавіліся сваіх даходаў.
XS
SM
MD
LG