Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянал-бальшавіцкая партыя Расеі зьліквідаваная


Масква. Вярхоўны Суд Расеі прызнаў законнай ліквідацыю Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Суд адмовіўся задаволіць скрагу адваката партыі на рашэньне абласнога суду, вынесенае ў чэрвені па хадатайніцтву падмаскоўнай пракуратуры. Сьледства патрабавала закрыць партыю за парушэньне заканадаўства. Лідэр нацыянал-бальшавікоў Эдуард Лімонаў заявіў, што ягоная партыя мае намер зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд ў спараве правоў чалавека. Некалькі дзён таму група нацыянал-бальшавікоў захапіла ў Маскве грамадзкую прыёмную Дзярждумы і патрабавала адстаўкі Ўладзімера Пуціна.
XS
SM
MD
LG