Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьледчы дапытаў 14-гадовую дачку М.Аўтуховіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня гарадзенскі сьледчы Мікалай Аліхвер, які вядзе справу прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, наведаў Ваўкавыск і дапытаў 14-гадовую дачку прадпрымальніка Кацю.

Допыт дзяўчыны адбыўся ў кабінэце дырэктара школы.

Сьледчага цікавіла — дзе знаходзіцца маці дзяўчынкі Алена Аўтуховіч, ці размаўляе яна зь ёй па тэлефоне? Ён імкнецца знайсьці Алену Аўтуховіч, якая зьехала на лячэньне, каб дапытаць яе пра крымінальнай справе супраць прадпрыемства “Ніка-транс”, заснавальніцай якога яна зьяўляецца.

Мікалай Аліхвер склаў пратакол допыту Каці Аўтуховіч і сказаў, каб яна яго падпісала.
XS
SM
MD
LG