Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Леванеўскі абвясьціў галадоўку за кратамі (анонс)


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Вязень івацэвіцкай калёніі Валер Леванеўскі абвясьціў галадоўку. Пра гэта сваякам вязьня паведаміў адвакат Аляксандр Бярылаў, які 15 лістапада сустрэўся з Леванеўскім у калёніі. Паводле адваката Бярылава, Валер Леванеўскі галадуе з 13 лістапада. Лідар гарадзенскіх прадпрымальнікаў патрабуе спыніць правакацыі супроць яго з боку адміністрацыі калёніі , а таксама пратэстуе супроць забароны яму сустракацца са сваякамі. Нагадаем, Валер Леванеўскі адбывае ў Івацэвіцкай калёніі двухгадовае пакараньне за паклёп на прэзыдэнта.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце на нашым сайце пазьней
XS
SM
MD
LG