Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Водгукі слухачоў 15 лістапада


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

15 лістапада 2005 г.

(Спадарыня:) “Паважаныя бээнэфаўцы! Слухаю перадачу, і вельмі балюча становіцца, што вы хочаце, каб у нашай краіне быў бунт, каб у нас былі непарадкі. Уцягваеце Амэрыку, Германію… Хопіць ім сваіх непрыемнасьцяў. Чаго яны лезуць сюды? А вам чаго патрэбна? Што вам патрэбна? Вы хочаце бунту ў нашай краіне! Супакойцеся! Дапамагайце вы Лукашэнку. Зрабіце, каб у нашай краіне людзі жылі спакойна, добра каб жылі. А вам толькі падабаецца, каб было дрэнна. Балюча слухаць вашыя перадачы, вельмі балюча! Агідна! Я б яшчэ ляжала з задавальненьнем ды ня вытрымала, паднялася, каб выказаць свой боль, што вам так хочацца бунту, так хочацца, каб жылі мы дрэнна”.

(Спадар:) “Я зноў наконт альтэрнатыўных выбараў і ў абарону Аляксандра Мілінкевіча.

Вось Пуцін прызначыў Мядзьведзева першым намесьнікам старшыні Савету міністраў. Чаму? Бо ён бачыць, што намесьнік і іншыя толькі кажуць нешта, сядзяць на меху з грашыма і пакутуюць ад таго, што маюць шмат грошай. А гэты выступіў пасьля прызначэньня і сказаў: “Я дайду да кожнага расіяніна”. І я яму веру! Ён гэта зробіць! А тыя ўсё байкі распавядаюць, як і наш Лукашэнка. І кожную нейкую гаспадарчую працу ўзьнімае ў ранг нейкіх зьдзяйсьненьняў!

Вось адкрылі мэтро, тры станцыі. Так, добра ўсё гэта. Але ж гэтым задаволілі патрабаваньні аднаго адсотка насельніцтва, нават меней. Але, як “Ва-банк” піша, іншага нарабілі: калі раней, напрыклад, да 2-й паліклінікі можна было прамым даехаць, то цяпер трэба некалькі перасадак рабіць! Бачыце, усё роўна неяк дзіка ўсё робіцца. А ён любую гаспадарчую працу ўзьнімае ў ранг подзьвігу! Тут было б дастаткова, каб мэр гораду папрысутнічаў на адкрыцьці ці нават кіраўнік адміністрацыі. А яму трэба пакатацца, павыстаўляцца, каб яго зноў па тэлебачаньню паказалі. А гэтыя клоўны з тэлебачаньня аж са скуры вылазяць, колькі дзён ужо гэтую стужку круцяць зь ягоным вобразам, як тут дзеці сядзяць у яго і г.д.

Вось трэба, каб гэта Мілінкевіч узяў да ўвагі, што ўсё гэта казкі, прыдумкі, глупства ўсё гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG