Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: Анжаліку Борыс выклікалі ў міліцыю ўжо 50 разоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня польская прэса піша пра судовыя справы і дачыненьні зь міліцыяй актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, што згуртаваныя вакол не прызнаванай афіцыйным Менскам старшыні гэтай арганізацыі Анжалікі Борыс

“Gazeta Wyborcza” піша, што сёлета Анжаліку Борыс выклікалі ў міліцыю ўжо 50 разоў.

“Спадарыня Борыс паведаміла, што гэтым разам пытаньні тычыліся даносаў яе апанэнтаў са Зьвязу, якія супрацоўнічаюць зь беларусімі ўладамі. Сьледчыя цікавіліся меркаванымі фінансавымі злоўжываньнямі і падзелам гуманітарнай дапамогі з Польшчы. Пытаньні тычыліся, сярод іншага, шчоткі для прыбіральні, якую знайшлі ў адным з памяшканьняў сядзібы Саюзу палякаў”, - піша “Gazeta Wyborcza”.

Польскі штодзёньнік адзначае, што на гэтым тыдні Анжаліку Борыс, разам зь некалькімі іншымі актывістамі СПБ, ізноў выклікаюць у міліцыю. 51-шы раз.

І “Gazeta Wyborcza” і іншы аўтарытэтны польскі штодзёньнік -- “Rzeczpospolita”, пішуць сёньня пра рашэньне Вышэйшага суду Беларусі ў справе стваральніка СПБ Тадэвуша Гавіна.

“12 жніўня суд пакараў спадара Гавіна за тое, што ён нібыта, зьбіў суседа па камэры. У той час Тадэвуш Гавін ужо сядзеў за ўдзел у пікеце, які адбыўся як раз у часе, калі Грарадзеншчыну наведваў тагачасны віцэ-сьпікер польскага Сэйму Дональд Туск. Цяпер Вышэйшы суд прастанавіў, што гэты другі вырак быў беспадстаўны”, -- піша “Rzeczpospolita”.

Адначасова польскія газэты адзначаюць, што намесьніку Анжалікі Борыс, Юзафу Пажэцкаму беларускія ўлады забаранілі выезд за мяжу.
XS
SM
MD
LG